Вада тоіць небяспеку!

15.06.2020

Лета толькі пачалося, а самыя адважныя аматары водных працэдур ужо адкрылі купальны сезон. Нічога дзіўнага, бо ў такую гарачую пару больш за ўсё хочацца праводзіць час на беразе возера ці рэчкі. Да таго ж, плаванне – гэта яшчэ і выдатная магчымасць сумясціць прыемнае з карысным! А для таго, каб адпачынак прыносіў толькі задавальненне, не варта забываць аб асноўных правілах бяспекі.

Безумоўна, надзвычайных сітуацый на вадзе варта пазбягаць, аднак, калі ўжо вы ці навакольныя апынуліся ў форс-мажорных абставінах, то неабходна дакладна ведаць, як дзейнічаць.

Менавіта таму, адпраўляючыся з дзецьмі на вадаём, растлумачце ім, як трэба сябе паводзіць, каб не патрапіць у бяду. Не выпускайце іх з-пад увагі-заўсёды будзьце напагатове, бо дапамога можа спатрэбіцца дзіцяці ў любы момант. Але памятайце, што рана ці позна Ваша дзіця рушыць услед вашаму прыкладу, а не парадам, таму ў першую чаргу строга выконвайце правілы паводзін на вадзе самі!

Адна з праблем падчас плавання – гэта пачуццё меры, якое многія губляюць, забываючы, што доўгае знаходжанне ў вадзе прыводзіць да пераахаладжэння арганізма. Калі вы адчулі дрыжыкі, трэба неадкладна выйсці на бераг і зрабіць кароткую, але энергічную прабежку.

Не нырайце з разбегу, заходзьце ў ваду паступова, каб даць целу прывыкнуць да перападу тэмператур і пазбегнуць спазмаў крывяносных сасудаў. Калі вы шмат часу правялі на сонцы, не спяшаецеся: адыдзіце ў цень, астыньце і толькі потым ідзіце плаваць. Не варта купацца нашча або адразу пасля ежы. Рабіць гэта лепш праз паўтары гадзіны пасля прыёму ежы. Не адплывайце далёка ад берага на надзіманых матрацах і колах(кругах). Калі плаваеце дрэнна, трымайцеся бліжэй да берага, каб у любы момант закрануць дно нагамі.

Памятайце, што забараняецца:

– заплываць за знакі агароджы і папераджальныя знакі;

– купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах;

– купацца ў стане алкагольнага ап'янення;

– скакаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катараў, лодак, плытоў;

– дапускаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцяў таго хто плавае, ўзбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні;

– падаваць ілжывыя сігналы бедства;

– перамяшчацца ў лодцы з месца на месца пры катанні;

– выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвёны, надзіманыя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі;

– забруджваць і засмечваць вадаёмы.

Адпачынак ля вадаёма, на жаль, не заўсёды заканчваецца ўдала, таму да любых нечаканасцяў трэба быць гатовым як фізічна, так і псіхалагічна. І тут важна навучыцца кантраляваць сябе ў непрадбачаных абставінах, не дазваляць страху авалодаць сабой. Памятаеце, як толькі вы супакоіцеся і зберацеся, выхад з сітуацыі, нават надзвычайнай, знайсці будзе значна хутчэй і прасцей!

Меню раздела